80-годдзю прысвячаецца

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.

Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»  арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў  стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.

Продолжить чтение80-годдзю прысвячаецца

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Урок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў ва ўстанове адукацыі з мэтай паглыблення ведаў навучэнцаў аб гераізме нашых дзедаў і прадзедаў і вырашальным унёску народаў Савецкага Саюза ў перамогу над нацысцкай Германіяй; выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа; садзейнічанне ўсведамленню вучнямі каштоўнасці міру на Зямлі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці.

Продолжить чтениеУрок Мужнасці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенна-патрыятычных аб’яднанняў ва ўстановах адукацыі Пружанскага раёна

З мэтай павышэння эфектыўнай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю і дэманстрацыі іх дасягненняў, удасканалення форм і метадаў навучання і выхавання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ваенна-патрыятычнага профілю, абмену вопытам работы ў дадзеным напрамку 7 мая прайшоў раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенна-патрыятычных аб’яднанняў ва ўстановах адукацыі Пружанскага раёна.

Лепшым пошукавым аб’яднаннем прызнана аб’яднанне па інтарэсах «Юны армеец» нашай установы адукацыі. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеРаённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу ваенна-патрыятычных аб’яднанняў ва ўстановах адукацыі Пружанскага раёна

Метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

5 мая 2025 года, на тэрыторыі воінскай часці 57314 н.п. Слабудка прайшло раённае метадычнае аб’яднанне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Мэта — умацаванне сувязей паміж адукацыяй і войскам, абмен  педагагічным вопытам.

У цэнтры ўвагі аказаліся пытанні арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, турысцка-краязнаўчай работы і іншае. Экскурсію па вузле сувязі правёў ваеннаслужачы Уладзімір Дульчэўскі, падкрэсліўшы, што патрыятызм, любоў да Радзімы і гатоўнасць да яе абароны — важныя якасці кожнага грамадзяніна.
Завяршылася аб’яднанне важнай падзеяй: праглядам і абмеркаваннем дакументальных фільмаў пра генацыд беларускага народа, «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі», у рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». Цяжкія кадры, закліканыя не даць забыцца трагічныя старонкі гісторыі.

 

Продолжить чтениеМетадычнае аб’яднанне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

Гадзіна пытанняў і адказаў «Свет Праваслаўя захоўвайце…»

5 мая ў рамках духоўна-маральнага выхавання сёння прайшла гадзіна пытанняў і адказаў «Святло Праваслаўя захоўвайце…» з настаяцелем храма «Спорительница хлебов» Кавальскім Анатолем Васільевічам для навучэнцаў 5-6 класаў.

Продолжить чтениеГадзіна пытанняў і адказаў «Свет Праваслаўя захоўвайце…»

Раённы фотаконкурс «Сцяг пераможны — радасці сцяг».

На фота: Калашнік Назар, Пухнарэвіч Крысціна

Назва работы: «Мои мысли, летящие вдаль»

Продолжить чтениеРаённы фотаконкурс «Сцяг пераможны — радасці сцяг».

Адукацыйная экскурсія ў УК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Філіял «Галерэя мастацтваў»

2 мая для навучэнцаў Хараўской сярэдняй школы была арганізавана адукацыйная экскурсія ў УК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Філіял «Галерэя мастацтваў». Навучэнцы наведалі экспазіцыі па такіх тэмах як «Вайна ў Афганістане», «Ад патэфона да Айфона», а таксама адной з экспазіцый быў «Канцлагер Бяроза-Картузская». Навучэнцам 7 — 8 класаў быў расказаны трагічны лёс людзей, якія адбывалі тут пакаранне.

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў УК «Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Філіял «Галерэя мастацтваў»