Бацькоўскі ўніверсітэт
15 жніўня ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта была арганізавана сустрэча з работнікамі кафэ «Расвет» у ААТ «Агра-Калядзічы». Настаўніца пачатковых класаў Насытка С.У. расказала прысутным аб інфармацыйнай бяспецы дзяцей, галоўных рызыках у інтэрнэце, аб тым куды звяртацца за дапамогай.
Інфармацыйная бяспека дзяцей
Міністэрства адукацыі распрацавала памятку для бацькоў «Інфармацыйная бяспека дзяцей».
Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2025 г. №86-З «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей» устаноўлены абавязак бацькоў забяспечваць абарону дзяцей ад інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
📌Захавайце сабе, каб заўсёды памятаць аб ключавых момантах!
ЭКСКУРСІЯ ПА ФІЛІЯЛУ «АЙЧЫНА» ААТ «БЕЛАВЕЖСКІ»
Вясёлыя старты на вадзе
5 жніўня на базе ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пружанскага раёна» прайшло занальнае мерапрыемства «Вясёлыя старты на вадзе». Плаванне — від спорту з масай пераваг, які нясе велізарную карысць для здароўя чалавека. Гарманічна развівае ўсе групы мышц, умацоўвае суставы, дапамагае падтрымліваць цела ў тонусе, спрыяе фармаванню правільнай і прыгожай паставы.