Акцыя «За бяспеку разам»

У ПЕРЫЯД З 10 ПА 28 КРАСАВІКА 2023 ГОДА ПРАВОДЗІЦЦА АКЦЫЯ «ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ»

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 10 па 28 красавіка 2023 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі мы прапануем грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльны органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян!Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у выпадкі іх адсутнасці ўсталюеце ў жылых памяшканнях домаўладання (кватэры). У перыяд ацяпляльнага сезона кантралюйце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання ў сваіх домаўладаннях, электрычнай праводкі.Не забывайце аб родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках! Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

Добавить комментарий