Вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Салдацкая хусцінка», якая прысвечана 75-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ініцыятырамі акцыі выступілі члены ГА»БРПА». На хусцінках белага колеру кожны клас вышываў і маляваў імёны і прозвішчы землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а пасля гэтыя хусцінкі былі сшыты ў адзінае палатно, каб працягнуць работу над ім у наступным годзе.