Для папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні на Пружаншчыне 2 лістапада стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Акрамя работнікаў МНС, у акцыі прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый. Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы. На першым этапе акцыі ўдзельнікі праедуць па «маршруце бяспекі», дзе раскажуць гараджанам і жыхарам сельскай мясцовасці аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У рамках другога этапу выратавальнікі будуць сустракацца з людзьмі ў арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання. З работнікамі пагавораць пра пажарную бяспеку, раскажуць аб праблеме неасцярожнага курэння і нават будуць мяняць цыгарэты на больш карысныя прадметы. Трэці этап акцыі пройдзе ў Пружанскім каледжы. Спецыяльна для навучэнцаў каледжа выратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўныя мерапрыемствы, тэматычныя конкурсы, пазнавальную літаратуру. На фінальным этапе з 23 па 27 лістапада работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе арганізуюць працу інтэрактыўных пляцовак з падвядзеннем вынікаў конкурсу па стварэнні «бяспечнай попельніцы».