Новы год і Каляды — час чараўніцтва і падарункаў, час, калі здзяйсняюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Піянеры і члены ГА «БРСМ» традыцыйна праводзяць навагоднюю акцыю «Цуды на Каляды». Сімвал акцыі-чырвоная рукавічка, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні. Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» павіншавалі з навагоднімі святамі вучня школы Неміровіча Нікіту, які навучаецца дома, а таксама падарылі карысныя зімовыя падарункі.