Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Абеліск», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Старашкласнікі ачысцілі тэрыторыю помніка у в. Скорцы ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, высадзілі кветкі. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў — гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.