7 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень здароўя. Сёння школьны дзень пачаўся з агульнашкольнай ранішняй гімнастыкі. Сусветны дзень здароўя-гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, з мэтай правядзення сумесных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей. У жыцці кожнага чалавека самае галоўнае гэта здароўе. Ад стану здароўя залежыць усё, абсалютна ўсё ў жыцці людзей. Для таго, каб падкрэсліць важнасць захавання здароўя, заклікаць людзей берагчы ўласныя сілы і вучыцца звяртаць увагу на сігналы, што падае арганізм, быў створаны асаблівае свята – Дзень здароўя.