29 лютага навучэнцы школы наведалі палац Пуслоўскіх, які многія прывыклі называць Косаўскім замкам, з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя, а таксама наведалі выставу аб генацыдзе беларускага народа. Насупраць палаца Пуслоўскіх, на беразе возера знаходзіцца дом-музей знакамітага польскага ваенна-палітычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі, які таксама з задавальненнем наведалі навучэнцы. Па дарозе дадому зрабілі прыпынак у в. Байкі ля помніка расстраляным фашыстамі ў 1943 годзе.