11 лютага піянеры школы правялі вучны часопіс «Агеньчык памяці». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня юнага героя-антыфашыста. Актыў дружыны не толькі расказаў пра піянераў-герояў , але і правёў майстар-клас па вырабу «Жураўлікаў міру». Таксама была арганізавана кніжная выстава «Хлопчыкі ў пілотках». Пасля сустрэчы піянеры школы падарылі адзін аднаму зробленых жураўлікаў з пажаданнямі мірнага неба над галавой.