Аўторак 22 сакавіка ў школе пачаўся з адзінага ўрока «Аб чым звоняць званы Хатыні» ў рамках патрыятычнай акцыі «Памяці Хатыні». Менавіта ў гэты дзень 79 гадоў назад беларуская вёска Хатынь была сцёртая з твару зямлі. Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. І Хатынь не адна такая… але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнай смутку.