28 лістапада вучні 8 — 11 класаў сабраліся разам на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма гэтага месяца — «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам». Падчас сустрэчы вучні прагледзелі і абмеркавалі відэаматэрыялы спецыяльнага праекта Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі «Мы зрабілі гэта разам», а таксама члены Савета старшакласнікаў выступілі з паведамленнямі пра Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Парк высокіх тэхналогій і пра шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна».