У чацвёрты чацвер месяца — 22 лістапада — старшакласнікі зноў сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада». Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні , прысвечаныя наступным тэмам: «100-годдзе ВЛКСМ. Сустрэча Прэзідэнта з актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» і «Беларусь — адна з лепшых краін для жыцця людзей». Члены ГА «БРСМ» выступілі з паведамленнем аб сустрэчы А.Г.Лукашэнка з актывам БРСМ, а пасля прапанавалі ўсім віктарыну «Камсамол. Учора і сёння».