25 красавіка прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь памятае» (да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). На сустрэчы старшакласнікі вялі гутарку на наступныя тэмы: «Дзень Перамогі»; «75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; «Паклонімся вялікім тым гадам»;«Будучыню будаваць маладым». Таксама класны кіраўнік 9 класа Імховік Наталля Аляксандраўна расказала пра ваённае жыццё свайго дзядулі Корсака Аляксандра Несцеравіча.