24 кастрыніка вучні 8 — 11 класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». «Я — будучы выбаршчык» — такую назву меў ШАГ у кастрычніку. Пасля абмеркавання вучнямі інфармацыйных блокаў «Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання» і «Моладзевы парламентарызм», перад прысутнымі выступіла Чабоцька Святлана Сцяпанаўна, член выбарчай камісіі, якая расказала аб структуры выбарчага ўчастка і момантах датэрміновага галасавання.