25 лютага вучні VIII-XI класаў сустрэліся з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу Усікам Сяргеем Мікалаевічам у рамках працы «Школы Актыўнага Грамадзяніна». Сяргей Мікалаевіч павдеаміў пра асноўныя моманты сходу, адказаў на пытанні старшакласнікаў. Члены ГА «БРСМ» Жур Ангеліна і Варабей Злата выступілі з матэрыялам па тэме «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту».