22 снежня вучні 8 — 11 класаў сустрэліся на адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма снежня «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін». Спачатку вучні пазнаёміліся з дасягненнямі суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, яшчэ раз успомніўшы, што з мэтай стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны 2018-2020 гады праходзілі пад знакам Года малой радзімы. Затым разважалі над асабістым укладам у развіццё малой радзіма падчас блока «Марафон добрых спраў — наш ўклад у развіццё малой Радзімы».