26 лістапада старшакласнікі размаўлялі на тэму «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць». Падчас мерапрыемства старшакласнікі пазнаёміліся са сродкамі масавай інфармацыі і камунікацыі як з адным з найважнейшых інстытутаў сучаснага грамадства, разледзелі закон аб СМІ, а таксама засяродзілі ўвагу на асабістай інфармацыйнай бяспецы.