5 верасня ў 11 гадзін 17 хвілін у школе была аб’яўлена планавая эвакуацыя. Тры працяглыя званкі далі сігнал для адпрацоўкі поўнай эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі ў выпадку ўзнікнення небяспекі. Усе навучэнцы разам з настаўнікамі і іншымі работнікамі школы без панікі, своечасова і дысцыплінавана пакінулі будынак і выйшлі на эвакуацыйную пляцоўку.