Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшоў сёння ў нашай установе адукацыі. У правядзенні Адзінага ўрока ў старэйшых класах, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прыняў удзел намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце ААТ  «Агра-Калядзічы» Гук А.В. Гаворка пайшла пра прававую дзяржаву, у якой пашчасціла нам жыць і будаваць сваю будучыню.

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя з’яўляецца асноўным законам нашай дзяржавы, на яе аснове фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

 

Добавить комментарий