31 студзеня навучэнцы 8 і 10 класаў у рамках адукацыйных экскурсій і наведвання выстаў па генацыду беларускага народа наведалі ДУК «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў». Ружанскі палац — цудоўны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Яго часта называюць «Беларускім Версалем», таму што ён быў пабудаваны паводле падабенства гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца. Па дарозе дадому вучні таксама наведалі помнік у вёсцы Байкі Пружанскага раёна, пастаўлены ў памяць аб аднавяскоўцах, якія былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 студзеня 1944 года.