Адукацыйная экскурсія ў ваенны камісарыят Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

21 мая для вучняў была арганізавана адукацыйная экскурсія ў ваенны камісарыят Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. З навучэнцамі была праведзена гутарка аб пастаноўцы на ўлік маладых людзей, аб парадку праходжання медыцынскай камісіі, якія рыхтуюцца служыць у радах Узброеных Сіл, а таксама расказалі аб прафесіі ваеннага, аб перавагах гэтай прафесіі. Будучыя абаронцы Радзімы таксама даведаліся аб воінскім абавязку грамадзян Беларусі, задавалі пытанні, на якія ў поўнай меры атрымалі адказы. За час наведвання ваенкамата навучэнцы даведаліся шмат новага і карыснага. Не выключана, што нехта з навучэнцаў звяжа сваю прафесійную дзейнасць з ваеннай службай. Гэтыя экскурсіі дапамогуць ім сфарміраваць для сябе маральныя каштоўнасці, адчуць павагу і гонар за краіну, грамадзянамі якой яны з’яўляюцца. 

Добавить комментарий