19 мая ў рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы 8 і 10 класаў наведалі Пружанскую цэнтральную раённую аптэку № 7 першай катэгорыі. Цікавай і пазнавальнай была экскурсія ў гарадскую аптэку. Усіх вельмі здзівіла тое, што ў аптэцы акрамя гандлёвай залы ёсць яшчэ шмат памяшканняў, пра якія мы нават не здагадваліся. Дзеці даведаліся, што слова «фармацэўт» мае старажытнагрэчаскае паходжанне і ў перакладзе азначае «даруючы вылячэнне і бяспека ад хвароб». Работнік аптэкі расказала пра ўнікальную прафесію фармацэўта, яе сацыяльную значнасць, патрабаванні да спецыялістаў.