80 гадоў адлучаюць наш народ ад тых трагічных падзей, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Менавіта таму 30 красавіка напярэдадні Вялікай Перамогі, вучні ДУА «Хараўская сярэдняя школа» вырашылі здзейсніць паездку ў адзін з самых знакавых аб’ектаў Беларусі — ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Вучні 9-11 класаў наведалі экспазіцыю «Музей вайны — тэрыторыя міра».
А таксама навучэнцы наведалі гістарычную экспазіцыю «Летапіс Брэсцкай крэпасці», якая размяшчаецца ў Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі і раскрывае старонкі мінулага і сучаснасць крэпасці. На фоне гістарычных падзей прадстаўлены вобразы людзей, якія адыгралі пэўную ролю ў гісторыі Брэсцкай крэпасці.