Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі прафілактычнай гутаркі “Бяспечныя паводзіны падлетка на дарозе” ў рамках Адзінага дня прафілактыкі “Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава пазнаёміла прысутных з правіламі бяспечных паводзін падлеткаў на дарозе, засяродзіўшы ўвагу на немагчымасці кіравання транспартнымі сродкамі без дакументаў, якія гэта дазваляюць, а пасля ўсе разам разгледзелі пункты Правілаў дарожнага руху, якія датычацца веласіпедыстаў.