На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва: конкурс малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», гульнях па станцыях «У пошуках піянерскага вогнішча» і «Быць разам — працаваць у камандзе», інфармацыйныя гадзіны «25-годдзе Асноўнага Закона Краіны” і г.д. 15 сакавіка ў кожным класе прайшоў агульнарэспубліканскі ўрок «Канстытуцыя маёй краіны», а старшакласнікі былі запрошаны на свята «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” , дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга ўручыла навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама вучні школы наведалі выставу «Ідэалогія беларускай дзяржавы».