28 снежня Дзед Мароз і Снягурка прыходзілі ў школу ажно тры разы! З самай раніцы іх паклікалі вучні пачатковых класаў і яны ўсе разам шукалі Новы год. На гэтым прыгоды Дзеда Мароза і Снягуркі не скончыліся, і героі адправіліся разам з вучнямі 5 — 7 класаў за прыгодамі Новага года. Старшакласнікі запрасілі гэтых казачных герояў да сябе на вечар «За 5 хвілін да Новага года». Дзед Мароз і Снягурка прыходзілі не адны, а з гномамі, сімвалам 2018 года — Сабачкам і сімвалам 2019 года — Свінкай, Снежнай Каралевай, Снегавікамі. Не абышлося без карагодаў і чытання вершаў пад елачкай, таксама кожны ўдзельнік свята мог дакрануцца да чароўнага посаха Дзеда Мароза і загадаць жаданне.