Cуботні дзень бяспечных паводзін

Апошні дзень 2 чвэрці быў прысвечаны бяспечным паводзінам, таму пасля гульнёва-пазнавальнай праграмы “Гэтыя бяспечныя канікулы” ўсе адправіліся на онлайн-віктрыну па правілах дарожнага руху «Спадар дарожны знак», а завяршыўся дзень гульёвай праграмай «Мы — акцёры», дзе кожны жадаючы змог прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на снезе, у спаборніцтвах на самую высокую снежную вежу і г.д., дэманструючы свае акцёрскія здольнасці. Члены піянерскай дружыны прынялі ўдзел у раённай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз”, а вучні 6 — 8 класа наведалі з экскурсійнай праграмай Пружанскі дом рамёстваў.

                                                                                        

Добавить комментарий