У раёне рэалізуецца дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе». Мэта марафону — папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях і лячэнні. Заключным этапам марафону стане абласны дабрачынны канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе» з удзелам зорак беларускай эстрады, які адбудзецца 13 лістапада 2018 гадоў ў Міжнародны дзень дабра ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Пачатак у 18:00. Кошт білета: 5 руб. (дарослыя); 3 руб. (дзеці і пенсіянеры)