Суботні дзень прафілактыкі

Апошняя субота І чвэрці была прысвечана прафілактыцы бяспечных паводзін на восеньскіх канікулах: вучні 1-4 класаў наведалі гадзіну прафілактыкі “Бяспечныя паводзіны на канікулах”, а пасля шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Дзеці на дарозе”, для 5 -11 класаў прайшлі гадзіны  зносін “Я дома і я на вуліцы. Мае правы і абавязкі” і “Мая бяспека ў маіх руках”, а таксама онлайн-віктарына “Знаўцы Правілаў дарожнага руху”. Пасля ўсе разам сустрэліся на круглым стале «Каштоўнасць жыцця — жыць» з удзелам  настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім. Таксама каманда настаўнікаў і вучняў школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «ЕЛКА-ФЭСТ», які праходзіў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.

                                                                             

Добавить комментарий