Сёлета 65 беларускіх гарадоў прымаюць удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці (ЕТМ) – міжнароднай інфармацыйнай кампаніі, якая праходзіць з 16 па 22 верасня. Мэтай кампаніі з’яўляецца забеспячэнне ўстойлівай мабільнасці насельніцтва гарадоў, якая павінна будавацца, перш за ўсё на развіцці транспарту агульнага карыстання і стварэнні камфортных і бяспечных умоў для пешаходаў і веласіпедыстаў. Тэма ЕТМ-2018: «Выбірайце і рухайцеся з прапановай сфакусавацца на «мультымадальнасці» — выкарыстанні розных рэжымаў для розных паездак»