Сённяшні дзень пачаўся з міні-дыскатэкі і гульнёвай праграмы «Самае лепшае свята — летаSTART», якую падрыхтавалі работнікі Палаца Культуры г.Пружаны. Кожны ўдзельнік праграмы атрымаў у падарунак добры настрой і пазітыўныя эмоцыі, а самыя актыўныя былі ўзнагароджаны яшчэ і прызамі. А завяршыўся дзень сапраўдным карнавалам «МАСКАм РАДыя» і гульней па станцыях «Гэтыя цікавыя вынаходніцтвы».