10 чэрвеня сваё Дзень нараджэнне адсвяткавала кінастудыя «Саюзмультфільм», таму панядзелак для жыхароў лагера «Сонейка» стаў Днём мультфільмаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я малюю мультфільм», ў конкурсе агучвання мультфільмаў «Па сакрэту ўсяму свету», а таксама ў гэты дзень на школьным стадыёне прайшла «вясёлая» спартландыя. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.