Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Памяць — наша моц

25 чэрвеня, у адзіны бясплатны дзень у музеях, выхаванцы прышкольнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка»  наведалі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Дзеці наведалі экспазіцыю «Музей вайны — тэрыторыя міру», якая была адкрыта 22 чэрвеня 2014 года ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці, у год 70-годдзя Вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па сваёй тэматыцы экспазіцыя з’яўляецца дадаткам існуючага Музея абароны, яна прасочвае вобраз Брэсцкай крэпасці і звязаных з ёй персаналій на дарогах вайны і пасляваеннага прызнання. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.

Добавить комментарий