Дзень шосты ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшоў не менш цікава, як і другія дні. Дзень пачаўся з ранішняй лінейкі і гімнастыкі, далей для выхаванцаў была праведзена гадзіна спорту «Патрыёт», у атрадах прайшоў інтэлектуальны КВІЗ «Наша памяць вечная», прысвечаны Году Міра і Адзінства ў барацьбе з нацызмам, а таксама для ўсяго лагера была праведзена квэст-гульня «Дарогамі Перамогі», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.