Урачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі

Здаецца, учарашнія першакласнікі, а сёння ўжо выпускнікі.

13 чэрвеня педагагічны калектыў, выпускнікі і бацькі сабраліся разам, каб адзначыць урачысты момант уручэння атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, да якога нашы выпускнікі ішлі 11 гадоў.

З пажаданнем да выпускнікоў звярнулася Ніна Міхайлаўна Сідарук – дырэктар школы, якая падкрэсліла адзінства вучняў і настаўнікаў на працягу навучання. Кожны з вас пойдзе па сваёй непаўторнай жыццёвай сцежцы, па-рознаму складуцца вашы лёсы. Кожнага чакаюць узлёты і падзенні, але тыя веды, якія вы атрымалі ў школе, прывядуць вас толькі да перамог. Выпуснікам дырэктарам школы былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, пахвальныя лісты.

Свае пажаданні выказала першая настаўніца нашых выпускнікоў Драздова Вольга Антонаўна, якая 11 гадоў таму адкрыла невядомы свет ведаў, свет сяброўства i індывідуальнасці кожнага з іх.

Cловы віншавання выказала і класны кіраўнік Баран Іна Фёдараўна, яна падзякавала за эмоцыі, хваляванні і радасці, якія атрымоўвала кожны дзень ад свайго класа.

Словы ўдзячнасці выказалі бацькі і выпускнікі, дзе падзякавалі кіраўніцтву школы і настаўнікам за асабісты ўклад у будучыню кожнага выпускніка праз ўдзел у алімпіядах, міжнародных конкурсах, а таксама творчых і спартыўных мерапрыемствах, дзе выпускнікі з гонарам прадстаўлялі школы і атрымоўвалі перамогі.

Добавить комментарий