24 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу «Апошняга званка» для вучняў 9,11 класаў. Кожны на ўсё жыццё запамінае свой апошні званок у школе, а тыя, хто яго яшчэ не перажыў, мараць пра гэту жаданую і доўгачаканую падзею. З добрымі словамі да выпускнікоў у гэты дзень звярнуліся дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Супрыновіч Руслан Васільевіч, настаяцель храма «Спорительница хлебов» у аг.Харава іерэй Кавальскі Анатолій Васільевіч, Старшыня Хараўскога сельскага савета Пстыга Алёна Рыгораўна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Агра-Калядзічы» Гук Аляксандр Васильевич, першая настаўніца Драздова Вольга Антонаўна, класны кіраўнік Баран Іна Фёдараўна, бацькі выпускнікоў. У добры шлях, выпускнікі!