19 мая — Дзень піянерскага сяброўства. Менавіта ў гэты дзень піянерскую дружыну імя П.І.Клімука нашай установы адукацыі папоўнілі навучэнцы 4 класа. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі, правіламі і сімваламі піянераў, ганарліва вымавілі ўрачыстае абяцанне, прагучалі цёплыя словы і песні ў іх адрас.