15 мая ў школе быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі — 2». Фільм расказвае аб пяці мемарыяльных комплексах, створаных у памяць аб падзеях, якія адбываліся ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны: Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Мемарыяльны комплекс «Масюкоўшчына», мемарыяльны комплекс вязняў Азарычскага лагера смерці, мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму».