Наведванне памятнага знака на месцы масавых пакаранняў насельніцтва ў 1942 годзе ва ўрочышчы Бронная Гара

2 мая навучэнцы 7 — 8 класаў наведалі памятны знак на месцы масавых пакаранняў насельніцтва ў 1942 годзе ва урочышчы Бронная Гара. Урочышча Бронная Гара — месца масавага знішчэння савецкіх людзей.

У канцы лістапада 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было знішчана больш за 50 тысяч мірнага насельніцтва, у пераважнай большасці яўрэяў.

7 ліпеня 1994 года на Броннай Гары адкрыты помнік ахвярам фашызму.

7 чэрвеня 2007 года на пастаменце помніка ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам на чатырох мовах — беларускай, англійскай, іўрыце і ідышы аб тым, што помнік устаноўлены ў памяць аб ахвярах нацызму.

У 2021 годзе месцу масавага знішчэння прысвоены статус гісторыка-мемаральнага месца пахавання.

Добавить комментарий