
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, устаноўленая ў памяць аб паўстанні 11 красавіка 1945 года вязняў канцлагера Бухенвальд. Ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «І памятаць страшна, і забыць нельга», прысвечаная Міжнароднаму вызваленню вязняў фашысцкіх канцлагераў. У ходзе мерапрыемстваў дзеці з заміраннем сэрца слухалі расказы пра жахі, якія перажылі вязні канцлагераў: голад, хваробы, пакуты. Праведзенае мерапрыемства прымусіла вучняў задумацца пра тое, чаму так страшны фашызм і што трэба рабіць, каб не дапусціць гэтага жаху зноў.