
1 лютага ў нашай школе адбыўся традыцыйны «Вечар сустрэчы школьных сяброў», і гэта была па-сапраўднаму душэўная падзея! Цёплыя ўспаміны, радасныя сустрэчы, размовы пра мінулае і сучаснасць — усё гэта напоўніла атмасферу школы ўтульнасцю і радасцю. Калектыў школы доўга і сур’ёзна рыхтаваўся да гэтага мерапрыемства. Цёплая сяброўская абстаноўка панавала на працягу ўсяго свята. Старшакласнікі падрыхтавалі выдатную святочную праграму: танцы , песні, смешныя сцэнкі. Дзякуем усім удзельнікам вечара за светлае школьнае свята і чакаем нашых выпускнікоў на сустрэчу ў наступным годзе!