14 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 81-ай гадавіне трагедыі ў в.Ала. Хутка не застанецца відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра трагічныя падзеі захаваюць архіўныя дакументы і такія памятныя месцы, як Мемарыяльны комплекс «Ала – месца масавай гібель мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай краіны, якую мы не маем маральнага права забыць, павінны памятаць і ведаць, каб такога больш не паўтарылася.