27 снежня члены дзіцячай палаты Пружанскага РС ГА «БРПА», у склад якой увайшоў і наш член ГА «БРПА» Грыгор’еў Ігар, прынялі ўдзел у акцыі «Тэрыторыя чараўніцтва» ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Піянеры наведалі ГУСА «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і падарылі ёлачныя цацкі і падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі.