Прыняцце ў акцябраты прайшло ва ўрачыстай, святочнай абстаноўцы, суправаджалася ўручэннем акцябрацкай зорачкі і прысваеннем звання «акцябронак». Дзеці пазнаёміліся з правіламі жыцця акцябрат, даведаліся, чаму вучняў называюць «акцябраты». Усе навучэнцы, прынятыя ў акцябраты, перад усімі далі ўрачыстае абяцанне: быць карысным сабе, іншым, Радзіме. Быць актыўным, дапытлівым, разумным. Выконваць законы акцябрат.
Павіншаваць дзяцей з гэтай знамянальнай падзеяй прыйшлі члены ГА «БРСМ» і іх бацькі. Дзецям жадалі з гонарам насіць званне самых юных членаў піянерскай дружыны ім. П. Клімука.