20 верасня прайшоў агульнашколны бацькоўскі сход «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэса ў 2024/2025 навучальным годзе», на якім абмяроўваліся пытанні па прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў, выхаванні здаровых дзяцей, аб мерах прафілактыкі суіцыдальных учынкаў, аб ролі і дзейнасці ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» і іншае.
Перад прысутнымі выступілі начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх Клімашэвіч В.М., псіхолаг ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна» Барысюк Т.М., медыцынскія работнікі Хараўской амбулаторыі, намеснік дырэктара па ВР Скобля Ю.М., дырэктар школы Сідарук Н.М.