6 верасня ў рамках Тыдня бяспекі ў школе адбылася сустрэча навучэнцаў пачатковых класаў з начальнікам АДАІ Пружанскага РАУС Мышкевічам С. М. У ходзе гутаркі Сяргей Міхайлавіч нагадаў навучэнцам аб выкананні правілаў дарожнага руху, расказаў аб неабходнасці мець пры сабе святлоадбівальныя элементы, а таксама прыняў удзел у акцыі «Бяспечная дарога ў школу з БРСМ». Актывісты ГА «БРСМ», ГА» БРПА » сумесна з супрацоўнікам міліцыі ўручылі першакласнікам флікеры.