Тыдзень спорта і здароўя

Пачаўся  “Тыдзень спорту і здароўя”  з урачыстай лінейкі, дзе вучняў пазнаёмілі з планам мерапрыемстваў. На працягу ўсяго тыдня  праходзілі спартландыі,  конкурс малюнкаў “Беларусь спартыўная”, інтэлектуальны конкурс “Алімпійскі эрудзіт”, конкурс малюнкаў  “Спорт — гэта здорава”, спартландыя“Мы за здаровы вобраз жыцця”. Для школьнікаў  малодшага і сярэдняга звяна былі арганізаваны рухомыя  гульні “Два капітаны”,  “Казачныя эстафеты”, майстар-класы і рухомыя перапынкі. Прырода не паскупілася і падала спартсменам ўсе ўмовы для  атрымання ладнага зарада бадзёрасці і добрай порцыі здароўя.  І галоўнай узнагародай для школьнікаў сталі не званні пераможцаў, а зносіны адзін з адным, свежае восеньскае паветра і добры настрой. Мерапрыемствы зарадзілі ўсіх добрым настроем, энергіяй і бадзёрасцю.

 

Добавить комментарий