У 2024/2025 навучальным годзе ў ДУА «Хараўская сярэдняя школа» плануецца рэалізоўваць профільнае навучанне з вывучэннем на павышаным узроўні наступных вучэбных прадметаў:
- «Беларуская мова», «Біялогія»
Прыём вучняў у X клас школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі прыёму (залічэння) асоб, для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў школах, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2022 № 269 (з унесенымі зменамі ад 05.04.2024 №39).
Да конкурсу ў сярэдніх школах для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў профільных класах аграрнай накіраванасці дапускаюцца абітурыенты, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі не ніжэй за 6 (шэсць) балаў па кожным з вучэбных прадметаў, якія вызначаны ў гэтых сярэдніх школах для вывучэння на павышаным узроўні ў профільных класах аграрнай накіраванасці, і сярэдні бал выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) не ніжэй за 5 (пяці) балаў.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў навучальным годзе, папярэдні год прыёму (залічэння), нездавальняючую ацэнку паводзін.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадаставіць:
- Заява ў прыёмную камісію сярэдняй школы ў перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня 2024 года. У заяве павінны быць указаны вучэбныя прадметы (не больш за два), якія абітурыентам выбраны для вывучэння на павышаным узроўні. (Прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў і выказала жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, ажыццяўляецца на падставе яго заявы і са згоды аднаго з яго законных прадстаўнікоў. Ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком).
- Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.
Пры падачы заявы прад’яўляюцца дакументы:
- Пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу.
- Медыцынская даведка аб стане здароўя
- Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот (пры наяўнасці)