29 ліпеня ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта адбылася сустрэча з бацькоўскай грамадскасцю на тэрыторыі сталовай ААТ «Агра-Калядзічы». Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Скобля Юлія Мікалаеўна расказалі бацькам, што ў цяперашні час у свеце, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь, назіраецца ўстойлівы рост супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з педафіліяй і абаротам дзіцячай парнаграфіі, а таксама іншых злачынстваў сэксуальнага характару, якія пасягаюць на палавую недатыкальнасці палавую свабоду непаўналетніх. Бацькі атрымалі інфармацыю пра тое, як засцерагчы дзіця ад зносін з незнаёмцамі ў Інтэрнэце і не толькі.